Як сказаў прадстаўнік Пэнтагону капітан Джэф Дэвіс, гэты плян прадугледжвае шырокае кола пытаньняў пра барацьбу з гэтай групоўкай ва ўсім сьвеце, а ня толькі ў Сырыі і Іраку.
ЗША пераглядаюць сваю стратэгію барацьбы з гэтай групоўкай ў больш шырокім пляне ў час, калі, паводле ацэнак, галоўныя цьвярдыні «Ісламскай дзяржавы» ў гарадах Ар-Рака ў Сырыі і Масуле ў Іраку будуць ліквідаваныя на працягу прыкладна шасьці месяцаў.