Паводле словаў Трампа, Злучаныя Штаты маюць умешвацца ў канфлікты ў іншых краінах толькі тады, калі яны будуць тычыцца нацыянальнай бясьпекі ЗША альбо тэрарызму. У прыватнасьці, будучы кіраўнік Белага дому паабяцаў працягнуць барацьбу супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Такая стратэгія замежнай палітыкі, адзначыў Трамп, будзе спрыяць умацаваньню стабільнасьці ў сьвеце.
Адным з асноўных тэзісаў перадвыбарнай кампаніі Трампа была рэалізацыя прынцыпу «Амэрыка перадусім», згодна зь якім новая адміністрацыя скароціць вайсковыя выдаткі і надасьць больш увагі рашэньню ўнутраных праблемаў Злучаных Штатаў.