Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан стаў Эўрарэвалюцыяй (жывая трансьляцыя)

абноўлена

У Кіеве дэманстранты заблякавалі будынак ураду. Адна з самых масавых акцыяў ў гісторыі Ўкраіны, на якую ўчора выйшлі сотні тысяч чалавек. Апазыцыя ўжо аб'явіла пратэст рэвалюцыяй.

Раніцай 2 сьнежня да будынка Кабінэту міністраў у Кіеве прыбыла першая калёна мітынгоўцаў. Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, адзін з пратэстоўцаў ля будынку ўраду Украіны нясе бела-чырвона-белы сьцяг. Будынак ураду блякуе калёна ў складзе 5–6 тысяч удзельнікаў мітынгу, паведаміў «Інтэрфакс-Украіна».

Напярэдадні апазыцыя абвясьціла аб пачатку блякаваньня ўсіх адміністрацыйных будынкаў Кіева ў раёне Вярхоўнай Рады, ураду і адміністрацыі прэзыдэнта.

У Кіеве 1 сьнежня сотні тысяч чалавек узялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць прэзыдэнта Віктара Януковіча. Многіх украінцаў абурыў брутальны разгон у ноч на суботу Эўрамайдану — бестэрміновай акцыі прыхільнікаў эўраінтэграцыі.

Няўдалася спроба штурму Адміністрацыі прэзыдэнта


Спроба штурму адміністрацыі прэзыдэнта
Спроба штурму адміністрацыі прэзыдэнта
Адбыліся сутычкі праціўнікаў уладаў зь міліцыяй і спэцназам, частка пратэстоўваў у масках пры дапамозе трактара спрабавала штурмаваць будынак адміністрацыі прэзыдэнта Віктара Януковіча на Банкавай вуліцы, які атачылі супрацоўнікі ўнутраных войскаў і міліцыі. Падчас сутычак міліцыя ўжывала сьлезацечны газ і сьвятлашумавыя гранаты ў адказ на камяні, кавалкі тратуарнай пліткі і дымавыя шашкі, якія паляцелі ў іх з боку натоўпу.

Лідэры апазыцыі лічаць, што спробы штурму — правакацыі з боку ўладаў, і заклікалі ўдзельнікаў акцыі ня браць у гэтым удзел.

Мэдыкі аказалі дапамогу дзясяткам параненых, як з боку міліцыі, так і дэманстрантаў. Агулам пацярпелі сама менш 150 чалавек

Апазыцыя вярнула сабе майдан Незалежнасьці


Некалькі сотняў тысяч дэманстрантаў ізноў занялі майдан Незалежнасьці, суседнюю Эўрапейскую плошчу і вуліцу Крэшчатык, дзе цяпер працягваецца мітынг, удзел у якім бяруць каля 500 тыс чалавек.

Кіеўскі Майдан скандуе «Рэвалюцыя!». Афіцыйны прадстаўнік МУС Кіева заявіў, што міліцыя ня стане ўмешвацца, нягледзячы на рашэньне суда, якое забараняе зьбірацца на гэтай плошчы ад 1 сьнежня ў сувязі з падрыхтоўкай да сьвяткаваньня Новага году і Калядаў. Мітынг працягваецца, і па стане на 21 гадзіну вечара на плошчы знаходзіліся некалькі сотняў тысяч.

Апазыцыйныя парлямэнцкія палітычныя сілы заклікалі ўсіх грамадзянаў Украіны з розных рэгіёнаў прыехаць у Кіеў для ўдзелу ў акцыі пратэсту.

«Мы сёньня зьвяртаемся да ўсёй Украіны — прыйдзіце, калі ласка, у Кіеў на Майдан. Няма чаго рабіць у гарадах... Тут сёньня адбываецца асноўная барацьба за Ўкраіну», — заявіў Арсені Яцанюк на прэс-канфэрэнцыі ў нядзелю ўвечары. Ён адзначыў, што людзям, якія прыедуць з рэгіёнаў, будуць забясьпечаныя ўсе ўмовы.

Патрабуюць адстаўкі Януковіча і новых выбараў


Ствараецца намётавае мястэчка
Ствараецца намётавае мястэчка
Пратэстоўцы патрабуюць датэрміновых парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў. На чале — лідэры апазыцыйных партыяў «УДАР» Віталь Клічко, «Бацькаўшчына» Арсені Яцанюк і «Свабода» Алег Цягнібок. Апазыцыя аб'явіла аб пачатку рэвалюцыі, заклікала разгарнуць намётавае мястэчка і заставацца на плошчы, пакуль патрабаваньні ня будуць выкананыя.

Паводле арганізатараў, агульная колькасьць мітынгоўцаў у цэнтры Кіева склала каля мільёна чалавек. Улады ж кажуць пра паўсотні тысячаў.

Супрацоўнікі ўкраінскай міліцыі, у тым ліку сілаў спэцназу «Беркут», пасьпешліва пакінулі праспэкт Незалежнасьці перад набліжэньнем калёны пратэстоўцаў. Дэманстранты разабралі агароджы па пэрымэтры плошчы і зьнесьлі мэталічныя шчыты. На каркас для навагодняй ялінкі ўзьлезьлі журналісты ды актывісты, якія разьвесілі плякаты, расьцяжкі, украінскія ды іншыя, у тым ліку бел-чырвона-белыя, сьцягі.

Улады папрасілі прабачэньня за разгон майдану напярэдадні


Віталь Захарчанка сёньня папрасіў прабачэньня за празьмернае ўжываньне сілы на Майдане ў суботу, і дзеянні спэцназу, які рана раніцай 30 лістапада жорстка разагнаў удзельнікаў бестэрміновай акцыі за эўраінтэграцыю.

Прэзыдэнт Віктар Януковіч напярэдадні асудзіў разгон мірных дэманстрантаў і паабяцаў пакараць тых, хто справакаваў канфлікт на Майдане. Напярэдадні кіраўнік ўраду Мікалай Азараў, у інтэрвію ўкраінскаму тэлеканалу «1+1», камэнтуючы апошнія падзеі ў цэнтры Кіева, прыгразіў удзельнікам пратэстаў:

«Калі маніфэстанты будуць пераходзіць межы закону, дэстабілізуючы сытуацыю ў краіне, яны будуць адказваць за свае дзеяньні».

Апазыцыя ўскладае адказнасьць за разгон акцыі раніцай 30 лістапада, гэтаксама за гвалт каля адміністрацыі прэзыдэнта 1 сьнежня асабіста на прэзыдэнта Віктара Януковіча.


Двое замежных журналістаў з разьбітымі галовамі шпіталізаваныя ў Кіеве

Яшчэ пяцёра фотакарэспандэнтаў атрымалі траўмы рознай цяжкасьці.​ упрацоўнікі ўкраінскай міліцыі сёньня разьбілі галаву яшчэ аднаму журналісту з Польшчы, якому дасталося каля 10 удараў у галаву, паведамляе польскі TVN24. Міхал Кацэвіч з польскага часопісу «Newsweek», які быў разам са зьбітым журналістам, сказаў TVN24, што яго калега паказваў журналісцкае пасьведчаньне, але супрацоўнікі ўкраінскай міліцыі не адрэагавалі на гэта.

Таксама фотакарэспандэнт агенцтва Associated Press Сяргей Чузаўкоў шпіталізаваны з траўмай галавы пасьля сутыкненьня мітынгоўцаў зь міліцыяй у Кіеве. У Чузаўкова на галаве быў ахоўны шалом, у які патрапіла цэгла. Пасьля гэтага фатографа забрала хуткая дапамога.



Трансьляцыя Грамадзкага тэлебачаньня

Трансьляцыя з майдану Незалежнасьці

Трансьляцыя Spilno.tv


Twitter пра Эўрамайдан. Зь першых вуснаў.




Відэа: Сутычкі на Банкавай, першая дапамога пацярпелым

Невядомыя асобы спрабавалі штурмаваць адміністрацыю прэзыдэнта на вуліцы Банкавай у Кіеве. Яны падагналі сюды трактар з каўшом, кідалі ў праваахоўнікаў, якія абараняюць будынак, камяні, кавалкі тратуарнай пліткі. Міліцыянты адказалі сьлезацечным газам і сьвятлашумавымі гранатамі.
Сутычкі на Банкавай, першая дапамога пацярпелым
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:53 0:00



Што адбывалася ў Кіеве цягам дня?


Беларускія палітыкі і палітолягі пра Эўрамайдан:




У Львове 50-тысячны пратэст

На львоўскім Майдане ў нядзелю сабраліся больш за 50 тысячаў чалавек. Яны патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта, ураду і парлямэнту. Веча пачалося супольнай малітвай з удзелам сьвятароў розных канфэсіяў. А потым да людзей зьвярталіся мясцовыя палітыкі і грамадзкія дзеячы, якія заклікалі ўсіх мабілізавацца і ехаць у Кіеў.
У Львове 50-тысячны пратэст
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:52 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG