Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні тысяч ўкраінцаў вярнулі сабе майдан Незалежнасьці


У пратэстнай акцыі ў Кіеве бяруць, паводле розных ацэнак, ад 200 да 500 тыс. чалавек.

«Колькасьць удзельнікаў сёньняшняй акцыі дакладна перавышае колькасьць тых, хто прымаў удзел у акцыі ў падтрымку эўрапейскага выбару Ўкраіны тыдзень таму. Людзі настроеныя не агрэсіўна. На гэтай акцыі прысутнічае партыйная сымболіка Ўдар, «Бацькаўшчына» і «Свабода», — перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

Міліцыі прыкметна мала. Шыхт міліцыі ахоўвае помнік Леніну. Яшчэ дэманстранты бачылі адзін аўтобус «Беркуту».




Яраслаў Качыньскі, прысутнічае віцэ-прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Яцэк Пратасевіч. Як паведамляе сайт «Бацькаўшчына», лідэры апазыцыі падняліся на прыступкі манумэнта на Майдане.

Лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк сказаў. «Майдан цяпер належыць нам — украінцам. Мы застаемся на Майдане».

Яцанюк папрасіў людзей расступіцца, каб прапусціць машыны з гукаўзмацняльнай апаратурай. Пасьля гэтага пачнецца народнае веча. Удзельнікі акцыі, якія прыбылі на плошчу Незалежнасьці, зьнесьлі загараджальныя мэталічныя шчыты, якімі было абнесена месца збудаваньня навагодняй елкі. Дэманстранты павесілі на ялінку сьцягі Украіны і Эўразьвязу.

Паводле дадзеных «Бацькаўшчына», у акцыі бяруць удзел больш за 500 тысяч чалавек. Міліцыя сваіх дадзеных пакуль не прыводзіла.





Каля 200 тысяч мітынгоўцаў сабраліся ў парку імя Тараса Шаўчэнкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:49 0:00

Акцыя ў падтрымку эўраінтэграцыі на Майдане незалежнасьці была разагнаная ў ноч на суботу. У суботу людзі мітынгавалі на Міхайлаўскай плошчы, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Януковіча і ўраду Азарава. Асноўную мабілізацыю абвясьцілі на нядзелю, і да гэтага часу не разыходзяцца. Некаторыя дэпутаты выказалі гатоўнасьць начаваць на плошчы разам з прысутнымі.

У суботу да дзьвюх сотняў зьбітых мітынгоўцаў, якія ратаваліся ад «Беркуту» у Міхайлаўскім саборы, далучыліся дзясяткі тысяч чалавек. Яны сабраліся на плошчы перад храмам, скандуючы «Кіеў, уставай» і «Януковіча — на Йолку». Пратэстоўцы запоўнілі таксама суседнія вуліцы. Сярод іх — сем’і з маленькімі дзецьмі. Пратэстоўцы таксама скандавалі: «Рэвалюцыя» , «Страйк». Міхайлаўскую плошчу таксама наведалі паслы краінаў Эўразьвязу, але заяваў не рабілі. А ўвечары да пратэсту далучыліся лідэры апазыцыйных фракцыяў.

«Мы ініцыюем адстаўку ўраду, прэзыдэнта, датэрміновыя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары, поўная перазагрузка ўлады. Улада паказала за ўсе гэтыя гады, што ні пра якую эўраінтэграцыю, ні пра якія рэформы не ідзе», — падкрэсьліў кіраўнік «Удар» Віталь Клічко. А Яцанюк казаў пра абвяшчэньне агульнанацыянальнай забастоўкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG