Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзень годнасьці» на Майдане (жывая трансьляцыя)

абноўлена

На Эўрамайдане працягваецца трэцяе Народнае веча, названае «Днём годнасьці». У ім бяруць удзел некалькі сотняў тысяч чалавек.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ





21:48 15.12.2013
21:47 15.12.2013

Чаго хочуць удзельнікі народнага веча?

Чаго хочуць удзельнікі Народнага веча ў Кіеве?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:54 0:00
19:01 15.12.2013
18:59 15.12.2013
Post by ZN.UA.
18:23 15.12.2013
17:49 15.12.2013
Паводле розных дадзеных, у мітынгу ўзялі ўдзел ад 300 да 600 тысячаў.
16:38 15.12.2013

Маккейн на Майдане: Амэрыка з Вамі! Я з Вамі!

Маккейн на Майдане: Амэрыка з вамі!
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:15 0:00
16:37 15.12.2013
Вось першае відэа зь сёньняшняга Веча. Акцыя традыцыйна пачалася з выкананьня гімну
Тысячы мітынгоўцаў выйшлі на трэцяе Народнае веча
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:05 0:00
Наўпроставы лінк
16:36 15.12.2013
Хто ўчора прапусьціў: выступаў Сьвятаслаў Вакарчук зь першапачатковым складам гурту «Акіян Эльзы». Вось тут урыўкі з выступу

«Акіян Эльзы» ўпершыню засьпяваў на Майдане
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:11 0:00
16:16 15.12.2013

Сэнатар Маккейн на Эўрамайдане: Амэрыка з вамі, я з Вамі!

Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн, які прыбыў зь візытам у Кіеў, падчас свайго выступу на Майдане заявіў аб падтрымцы Эўрамайдану.

«Ваш мірны пратэст натхняе, ваша краіна натхняе ўвесь свет. Гэта сувэрэннае права Украіны — самой вырашаць свой лёс, свабодна і незалежна. Лёс, які вы шукаеце, — у Эўропе. Украіна зробіць Эўропу лепшай — гэтак жа, як і Эўропа зробіць лепшай Украіну», — адзначыў ён.

«Я кажу сёньня ўсім украінцам, Амэрыка з вамі», — дадаў сэнатар Маккейн.

Амэрыканскі палітык у прыватнасці зьвярнуўся да прысутных на мітынгу вэтэранаў Аўганістану і падзякаваў ім «за службу ў часы вайны і цяперашнюю міратворчую місію».
Чытаць далей...
15:50 15.12.2013

17 сьнежня — наступнае народнае веча супраць Мытнага зьвязу

На майдане Незалежнасьці зачыталі рэзалюцыю аб забароне падпісваць прэзыдэнту пагадненьне з Мытным зьвязам. Тэкст дакумэнту зачытаў украінскі палітык і дыплямат Барыс Тарасюк.

У агучаным тэксьце гаворыцца, што Майдан «рашуча перасьцерагае і забараняе» прэзыдэнту падпісваць пагадненьне з Мытным зьвязам і такім чынам адыходзіць ад праэўрапейскай будучыні краіны.

Па словах Тарасюка, было вырашана 17-га сьнежня сабраць чарговае народнае веча, каб тысячы людзей сваёй прысутнасьцю перасьцераглі прэзыдэнта Януковіча ад антыўкраінскіх дзеяньняў.
Чытаць далей...
13:30 15.12.2013
Цягнікі ў кіеўскім мэтро на станцыі Хрэшчатык спыняюцца выбарачна. Машыніст аднаго зь цягнікоў без папярэджаньня не спыніўся на гэтай станцыі, перадае карэспандэнт Радыё Свабода. Людзі, якія накіроўваліся на «Дзень годнасьці», трэцяе Народнае веча, выйшлі на Арсэнальнай, скандуючы «Банду гэць!».
13:12 15.12.2013

Прыхільнікі Януковіча сабраліся на «Антымайдан»

Прыхільнікі ўлады і Партыі рэгіёнаў у прыватнасьці, мітынгуюць у нядзелю ў Марыінскім парку. Людзі калёнамі рухаюцца з боку мэтро «Арсенальная» са сьцягамі праўладнай палітычнай сілы. Таксама актывісты нясуць транспаранты з назвамі населеных пунктаў і дзяржаўныя сьцягі. Са сцэны непадалёк Вярхоўнай Рады гучыць музыка. Рух навакольнымі вуліцамі перакрыты, праезду ў бок Эўрапейскай плошчы няма.

Чытаць далей...
12:38 15.12.2013
Вось так гучыць гімн Адэскага Эўрамайдану
12:30 15.12.2013
Карэспандэнту Радыё Свабода напярэдадні ўдалося запісаць размову з адным з спартоўцаў, якія прымалі ўдзел у праўладным мітынгу.

Ён прызнаўся, што яго рыхтавалі да ўдзелу ў правакацыі на Эўрамайдане. Ён і яго знаёмыя адмовіліся. За арганізацыю правакацыі, па словах спартоўца з Чаркашчыны, яму абяцалі 1000 грыўняў і даплату ў выпадку «пасьпяховага выкананьня заданьня».
12:24 15.12.2013

На Антымайдане флагштокі разабралі на дубінкі

Учора на Эўрапейскую плошчу ў Кіеве праўладная Партыя рэгіёнаў зьвезла тысячы людзей. Абодва мітынгі — Майдан і Антымайдан — знаходзяцца ў небясьпечнай блізкасьці, але паміж імі барыкада пратэстоўцаў з Майдану і шэрагі байцоў МУС. Антымайдан ахоўваюць войскі МУС, подступы да яго перагароджаныя спэцтранспартам. Яшчэ за некалькі дзён, калі стала вядома, што Антымайдан будзе, па Кіеве пайшлі чуткі, што рыхтуюцца правакацыі, бойкі і будзе кроў.

Чытаць далей...
12:21 15.12.2013

Джон Маккейн пра Эўрамайдан: Я ніколі ня бачыў нічога падобнага!

Гледзячы на тысячы мітынгоўцаў, што запалілі свае тэлефоны, ён сказаў. «Гэта дзіўна! Я ніколі ня бачыў нічога падобнага».
Чытаць далей...

12:20 15.12.2013

Сёньня на майдане адбудзецца трэцяе Народнае веча

Эўрамайдан не губляе свайго мабілізацыйнага патэнцыялу. На канцэрце гурту «Акіян Эльзы», які адбыўся напярэдадні вечарам, майдан, а таксама вуліцы Хрэшчатык і Інстытуцкая, пляцоўка перад Кастрычніцкім палацам былі запоўненыя.

Між тым на Эўрапейскую плошчу, дзе праходзіць мітынг у падтрымку ўлады «Захаваем Украіну», звозяць бюджэтнікаў, работнікаў падкантрольных уладзе прадпрыемстваў і беспрацоўных з рэгіёнаў. Зьявіліся шматлікія сьведчаньні таго, што людзям за ўдзел у акцыі плацяць.
12:17 15.12.2013
TWITTER ПРА НАРОДНАЕ ВЕЧА 3
XS
SM
MD
LG