Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: Напярэдадні народнага веча. УЖЫВУЮ

Замірэньне ў Кіеве працягваецца. Апазіцыя заклікае ўкраінцаў прыйсьці на Народнае веча ў нядзелю.


Коратка

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


01:47 2.2.2014

На Народным вечы запатрабуюць вызваленьня палітвязьняў і зьменаў ва ўрадзе

Алег Цягнібок

Алег Цягнібок


Старшыня фракцыі ВА «Свабода» Алег Цягнібок заклікаў украінцаў прыйсьці ў нядзелю, 2 лютага, а 13:00 на Народнае веча на майдане Незалежнасьці .

Паводле яго словаў, падчас веча будуць апублікаваныя патрабаваньні аб вызваленьні актывістаў Майдану і адносна кадравых зьменаў ва ўрадзе.

Па словах Цягнібока, адстаўкі ўрада Мікалая Азарава недастаткова, таму адкрытым застаецца пытаньне недапушчэньня на пасады ў Кабінэце міністраў несумленных палітыкаў. Акрамя таго, сьцьвярджае палітык, падпісаньне прэзыдэнтам «закону аб амністыі» пакуль ня вырашыла пытаньне аб вызваленьні затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту.

Чытаць далей

01:40 2.2.2014

Форум Эўрамайданаў вызначыў, якім мае быць тэхнічны ўрад

На пазачарговым форуме Эўрамайданаў, які адбыўся ў суботу ў Кіеве, дэлегаты з 46 «майданаў » Украіны вызначылі кірункі дзейнасьці пераходнага тэхнічнага ўраду (ураду народнага даверу).

«Тэхнічны ўрад павінен забясьпечыць правапарадак у краіне і падпісаць нарэшце пагадненьне з Эўразьвязам. Сярод крытэраў да чальцоў ураду зьяўляюцца: высокія маральныя і рэпутацыйнага якасьці, праўдзівасьць прадстаўленай інфармацыі пра сябе, згоду на асаблівы рэжым кантролю і праходжаньне паліграфа, адсутнасьць карупцыйных правапарушэньняў, незалежнасьць ад алігархічных груп і злачынных груповак. Неўваходжаньне ў органы выканаўчай улады ў пэрыяд кіраваньня рэжыму Януковіча», — пералічыў дэлегат з Харкава Дзьмітры Піліпчук.

Чытаць далей
18:56 1.2.2014

Міністар абароны: Армія Ўкраіны не паддасца на правакацыі


Міністар абароны Ўкраіны Павал Лебедзеў заявіў, што армія будзе дзейнічаць у прававым полі. «Згодна з Канстытуцыяй, Узброеныя Сілы Ўкраіны могуць быць задзейнічаныя толькі ў выпадку ўвядзеньня надзвычайнага становішча альбо вайсковага палажэньня», — прыводзіць ягоную заяву Інтэрфакс.

Міністар сказаў, што апошнім часам сталі пашырацца заявы палітыкаў у мэдыях адносна дзеяньняў вайскоўцаў. Ён назваў такія заявы правакацыйнымі, а некаторыя бессэнсоўнымі: «Але мы на правакацыі не паддаемся», — адзначыў міністар Лебедзеў.
17:07 1.2.2014
Amnesty International заклікае высьветліць, хто зьбіў лідэра «аўтамайдану»

«Выкраданьне і катаваньне ўкраінскага апазыцыйнага актывіста Зьмітра Булатава — гэта барбарства, якое павінна быць імгненна расьсьледавана», — заяўляе Amnesty International.

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG