Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закалоты ў Кіеве. Сутычкі паміж міліцыяй і ўдзельнікамі Эўрамайдану (УЖЫВУЮ)

На вуліцы Грушэўскага, якая перакрытая кардонам унутраных войскаў, адбыліся сутычкі паміж міліцыяй і мітынгоўцамі. Ужыты сьлезацечны газ, сьвятла-шумавыя гранаты і іншыя спэцсродкі. Арганізатары Эўрамайдану чакаюць штурму. Міліцыя падагнала ў цэнтар Кіева вадамёты і спэцтэхніку.


Коратка

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ


21:11 20.1.2014

Януковіч заклікаў да кампрамісу


Пасьля падзеяў 19-20 студзеня, падчас якіх пацярпелі сотні чалавек, прэзыдэнт Віктар Януковіч зьвярнуўся да ўкраінскага народу.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заклікае жыхароў Кіева і іншых удзельнікаў масавых акцый не паддавацца на заклікі да гвалту:

«Прашу вас не ісьці за тымі, хто заклікае да гвалту, хто прагне справакаваць раскол паміж дзяржавай і грамадзтвам і хоча ўкінуць украінскі народ у горан масавых беспарадкаў».

Януковіч заявіў, што з разуменьнем ставіцца да ўдзелу грамадзян у масавых акцыях і пацьвярджае сваю гатовасьць выслухаць іх пазыцыю і супольна знайсьці шляхі вырашэньні супярэчнасьцяў.

Ён паабяцаў прыкласьці ўсе намаганьні, каб забясьпечыць грамадзкі парадак і абараніць правы мірных грамадзянаў:

«Я ўпэўнены, што вы мяне пачуеце і падтрымаеце ў высілках спыніць супрацьстаяньне, якое справакаванае тымі, хто цаной чалавечай крыві хоча змагацца за ўладу».
21:06 20.1.2014
Фотарэпартаж Паўло Зуб’юка зь сёньняшніх кіеўскіх вуліц.

Фотарэпартаж вялікім памерам
20:49 20.1.2014

24 журналісты пацярпелі падчас падзеяў у Кіеве 19-20 студзеня.


Пра гэта паведаміў Інстытут масавай інфармацыі. Пацярпелі журналісты 5 каналу, 1+1, ICTV, СТБ, 24 каналу, Спільнобачення, газеты «Вести», LB.ua і іншых.
Журналісты Радыё Свабода Ігар Ісхакаў і Дзмітры Бракар былі жорстка зьбітыя «Беркутам» пры затрыманьні.

Сьпіс пацярпелых журналістаў тут.
20:48 20.1.2014

«Апазыцыя не прыйшла на перамовы з уладай» — дарадца Януковіча


19 студзеня Віталь Клічко падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам у ягонай рэзыдэнцыі перадаў яму патрабаваньні Эўрамайдана:

  • вывядзеньне «Беркуту» і іншых спэцпадразьдзелаў, унутраных войскаў і вяртаньне іх да месцаў дыслякацыі
  • скасаваньне пакету законаў, прынятых 16 студзеня
  • спыненьне палітычных рэпрэсій
  • вяртаньне да рэдакцыі Канстытуцыі Ўкраіны 2004 году
  • карэкцыя выбарчага заканадаўства
  • прызначэньне новага складу Канстытуцыйнага суду
  • адстаўка ўраду Мікалая Азарава
  • фармаваньне і зацьвярджэньне складу тэхнічнага ўраду
  • прызначэньне датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў
  • правядзеньне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў

Нягледзячы на паведамленьне пра стварэньне дэлегацыі для кансультацый з уладай, прадстаўнікі апазыцыйных фракцый не прыйшлі на перамовы па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу да сакратара Рады нацыяльнай бясьпекі і абароны Андрэя Клюева. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла дэпутатка і дарадца Януковіча Ганна Герман.

Менавіта Клюеву прэзыдэнт Віктар Януковіч даручыў узначаліць працоўную групу па выхадзе з палітычнага крызісу.

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG