Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ivan перамог. На «Эўравізіі» зноў не прагучыць беларуская мова


Пераможца адбору на «Эўравізію» Ivan

Пераможца адбору на «Эўравізію» Ivan

Паводле афіцыйных вынікаў галасаваньня, гледачы фіналу беларускага адбору на Эўравізію аддалі 23 167 галасоў за выканаўца Ivan. Гурт Napoli адстаў на 768 галасоў. За беларускамоўную песьню Navi прагаласавалі 5 423 чалавек.

У пятніцу, 22 студзеня ў жывым этэры прайшоў фінал нацыянальнага адбору на «Эўравізію». Дэлегата на сьпеўны форум абіралі па выніках глядацкага галасаваньня.

Па выніках, прадстаўленых у ходзе фіналу, зь нязначным адрывам перамог Ivan, чыё сапраўднае імя — Аляксандар Іваноў, з англамоўнай «Help You Fly» на словы і музыку расейскага кампазытара Віктара Дробыша, якому Лукашэнка даў Ордэн Скарыны.

Ivan, паводле афіцыйных вынікаў, меў 23 167 галасоў. Выканаўца перамог зь нязначным адрывам — ад яго ўсяго на 768 галасоў адстаў гурт Napoli. Адзіны канкурсант зь беларускамоўнай песьняй, гурт Navi, атрымаў толькі 5 423 галасы, заняўшы чацьвёртае месца.

Выканаўца Ivan быў яшчэ за месяц да галасаваньня названы пераможцам беларускага адбору на «Эўравізію» ў этэры расейскага МузТВ. Байнэт гадае, ці было тое выпадковай агаворкай.

«Тут, мабыць, больш ня творчасьць, а грошы, рэпутацыя», — Navi пра адбор на «Эўравізію».

«Галасаваньне на адборы на „Эўравізію“ было „накручанае“» — дырэктар Napoli і фанат Navi пра вынікі галасаваньня

Фінал «Эўравізіі» пройдзе ў Стакгольме (Швэцыя) 14 траўня, перад ім 10 і 12 траўня пройдуць два паўфіналы.

Афіцыйныя вынікі галасаваньня

Афіцыйныя вынікі галасаваньня

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG