Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча падтрымлівае абмежаваньне санкцыяў супраць Беларусі


Польшча падтрымлівае палітыку адкрытасьці Эўразьвязу ў адносінах да Беларусі, у тым ліку тую яе частку, што тычыцца абмежаваньня санкцыяў супраць Менску, перадае БелаПАН заяву намесьніка міністра замежных справаў Польшчы Конрада Шыманскага.

«Ёсьць выразная гатоўнасьць Эўрапейскага зьвязу адкарэктаваць сваю цяперашнюю палітыку ў дачыненьні да Беларусі ў бок большай адкрытасьці. Польшча падтрымлівае такую пазыцыю. Гэта азначае, што цяперашняя санкцыйная палітыка ў дачыненьні да Менска будзе зьведзеная да эмбарга на продаж зброі і скарачэньня санкцыйных сьпісаў да чатырох асобаў, якія былі непасрэдна датычныя да зьнікненьня апазыцыянэраў у 1999-2000 гадах», — цытуе Шыманскага «Радыё Польшча».

Намесьнік кіраўніка МЗС Польшчы дадаў, што ў дачыненьнях паміж ЭЗ і Беларусьсю будзе захоўвацца «мэханізм абумоўленасьці і ўгодаў».
«Гэта зьвязана зь лібэралізацыяй візавага рэжыму ў будучыні, умовай чаго будзе захаваньне правоў нацыянальных меншасьцяў і прынцыповая павага да вяршэнства права і дэмакратыі ў гэтай краіне», — сказаў ён.

Рашэньне аб прыпыненьні санкцыяў у дачыненьні да 171 фізічнай і 10 юрыдычных асобаў Беларусі было прынятае Эўразьвязам 31 кастрычніка 2015 года і дзейнічае да канца лютага. 15 лютага ў Бруселі пройдзе пасяджэньне Рады Эўразьвязу па замежных справах, на якім будзе абмяркоўвацца лёс санкцыяў у дачыненьні да Беларусі. Беларуская апазыцыя заклікала Эўразьвяз не скасоўваць санкцыі з Лукашэнкі і ягонага атачэньня. У найбліжэйшы час кіраўнік МЗС Польшчы прыедзе ў Беларусь з афіцыйным візытам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG