Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне затрымалі грамадзян Расеі, падазраваных у сувязях з тэрарыстамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У некалькіх землях Нямеччыны ў аўторак, 25 кастрычніка, праводзіліся спэцапэрацыі па затрыманьні групы грамадзян Расеі, якія падазраюцца ў фінансаваньні тэрарызму. Паліцыя адначасова правяла ператрусы ў 12 кватэрах, а таксама ў інтэрнатах для ўцекачоў у Цюрынгіі, Гамбургу, Паўночным Райне-Вэстфаліі, Саксоніі і Баварыі, паведаміла ведамства крымінальнай паліцыі ў Эрфурце (Цюрынгія).

Апэрацыі папярэднічала расьсьледаваньне ў дачыненьні да 28-гадовага грамадзяніна Расеі з чачэнскімі каранямі, якое вядзецца з 2015 году. Яго падазраюць у падрыхтоўцы цяжкага антыдзяржаўнага злачынства. Паводле сьледзтва, падазраваны, імя якога не называецца, меў намер выехаць у Сірыю і далучыцца да ваеўнікоў з групоўкі «Ісламская дзяржава».

Як паведамляе нямецкая паліцыя, расьсьледаваньне выявіла падазраваных у фінансавай падтрымцы тэрарыстаў. Падазраваныя раней падалі прашэньні аб прытулку ў Нямеччыне. Як паведамляюць «Нямецкая хваля» і агенцтва DPA, непасрэднай пагрозы тэракту паліцыянты ня выявілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG