Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган заявіў, што замест ЭЗ Турэччына можа далучыцца да ШАС


Рэджэп Таіп Эрдаган, архіўнае фота

Рэджэп Таіп Эрдаган, архіўнае фота

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган раскрытыкаваў Эўразьвяз і задумаўся аб уступленьні ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва (ШАС).

«Турэччына супакоіцца. Не трэба казаць: „Эўразьвяз любой цаной“. Такое маё меркаваньне», – заявіў Эрдагана падчас візыту ва Ўзбэкістан.

«Чаму б Турэччыне не стаць сябрам ШАС?», – дадаў прэзыдэнт, адзначыўшы, што ўжо абмяркоўваў гэтае пытаньне з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным і прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым. Эрдаган лічыць, што сяброўства яго краіны ў ШАС забясьпечыць Турэччыне больш свабоды дзеяньняў, паведамляе газэта Sabah.

Эўрапейскія лідэры крытыкуюць турэцкія ўлады за падаўленьне грамадзянскіх свабодаў у краіне, тады як Анкара выказвае незадаволенасьць зацягваньнем працэсу эўрапейскай інтэграцыі.

Пра тое, што ў Турэччыны ёсьць альтэрнатывы ўступленьню ў Эўразьвяз, 22 кастрычніка казаў прэмʼер-міністар Турэччыны Біналі Йылдырым. Паводле ягоных слоў, для таго каб уступіць у ЭЗ, Турэччына працавала паўстагодзьдзя і «зрабіла на гэтым шляху нават больш, чым трэба было».

У цяперашні час у ШАС уваходзяць Казахстан, Кітай, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан. Шэсьць краін маюць статус дзяржавы-назіральніка пры ШАС: Аўганістан, Беларусь, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG