Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія, заснаваная беларусам, зьдзейсніла найбуйнейшае ў сваёй гісторыі паглынаньне


Амэрыканская ІТ-кампанія зь беларускімі каранямі EPAM Systems раскрыла суму праведзенай у канцы 2015 году ўгоды па набыцьці амэрыкана-індыйскай кампаніі Alliance Global Services (AGS). Гэтая сума складае 51,3 млн даляраў, піша cnews.ru.

Купля AGS — найбуйнейшае набыцьцё ў гісторыі EPAM. Угода цалкам аплачаная наяўнымі сродкамі.

Alliance Global Services займаецца паслугамі ў галіне распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня і аўтаматызацыі тэставаньня праграмных прадуктаў. У штаце кампаніі працуе 1150 ІТ-адмыслоўцаў у ЗША і Індыі.

EPAM Systems — амэрыканская ІТ-кампанія, вытворца заказнога праграмнага забесьпячэньня. Яе заснавальнікам і кіраўніком ёсьць беларус, выпускнік БНТУ Аркадзь Добкін, які эміграваў у ЗША ў пачатку 90-х.

Штаб-кватэра кампаніі месьціцца ў ЗША, а яе аддзяленьні — у 25 краінах сьвету, у тым ліку ў Беларусі, дзе кампанія зьяўляецца рэзыдэнтам Парку высокіх тэхналёгій.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG