Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: Расея спрабавала схаваць канцэнтрацыю ўзбраеньняў каля мяжы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны Расеі спрабавала не дапусьціць украінскіх ваенных інспэктараў да месца канцэнтрацыі расейскіх узбраеньняў у Растоўскай вобласьці непадалёк ад мяжы з Украінай, паведамілі прадстаўнікі ўкраінскіх вайскоўцаў.

Прадстаўнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Украіны Вячаслаў Панамароў заявіў на брыфінгу па выніках інспэкцыі, што інспэкцыйную групу не дапусьцілі да расейскай артылерыі. Паводле яго, ёсьць пацьверджаная інфармацыя пра значную канцэнтрацыю артылерыі, сыстэм залпавага агню, танкаў і іншай бронетэхнікі паблізу Новачаркаску, за 50 кілямэтрах ад мяжы з Украінай. Кіеў не выключае, што зброю і тэхніку могуць перадаць сэпаратыстам у Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны.

Інспэкцыі памежных з Украінай раёнаў прадугледжаныя Венскім дакумэнтам АБСЭ аб мерах па умацаваньні даверу, які ўступіў у сілу ў 2011 годзе. Дакумэнт прадугледжвае добраахвотнае інфармаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG