Паводле інфармацыі сырыйскага дзяржаўнага тэлеканалу, фасад тэатру цалкам зьнішчаны.
Сырыйскі цэнтар маніторынгу выкананьня правоў чалавека паведаміў аб пазасудовых пакараньнях сьмерцю, праведзеных ісламістамі ў раёне архітэктурных помнікаў. Паводле зьвестак праваабаронцаў, 18 студзеня былі забітыя 12 чалавек.
Генэральны дырэктар UNESCO Ірына Бокава назвала разбурэньне антычных пабудоваў «новым ваенным злачынствам».
«Ісламская дзяржава» захапіла Пальміру ў 2015 годзе і ўтрымлівала яе 9 месяцаў, пасьля чаго ў сакавіку 2016 году, пры падтрымцы расейскіх вайскоўцаў, горад быў узяты пад кантроль сырыйскай урадавай арміяй. 10 сьнежня ісламісты пачалі новы наступ і зноў захапілі Пальміру.