Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі: «Працэдура прызначэньня пасла можа расьцягнуцца на год»


Скот Роланд, архіўнае фота
Скот Роланд, архіўнае фота

На прэсавай канфэрэнцыі журналісты запыталіся ў намесьніка памочніка міністра абароны ЗША доктара Майкла Карпэнтэра і Часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Скота Роланда, ці магчыма падчас цяперашняга візыту ў Беларусь доктара Карпэнтэра ўзьняць пытаньне аб вяртаньні паўнавартаснай амбасады і пасады амбасадара.

«Пытаньне вяртаньня працы амбасады ў паўнавартасным рэжыме, вяртаньня амбасадара абмяркоўваецца падчас прыезду любой дэлегацыі. Гэта не прыярытэт цяперашняга візыту, гэтай дэлегацыі, але калі нам удасца вырашыць пытаньне аб акрэдытацыі вайсковых аташэ, то гэта зробіць уплыў і на пашырэньне штату амбасады ў цэлым. Што тычыцца пытаньня вяртаньня, аднаўленьня наяўнасьці амбасадараў, пакуль гэтае пытаньне не паўставала падчас абмеркаваньняў. Яно можа „ўсплыць“ так ці інакш, рана ці позна», — сказаў Скот Роланд.

У 2008 годзе колькасьць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску была скарочана на патрабаваньне беларускага боку з 35 да 5 чалавек. У 2014 годзе Беларусь дазволіла павялічыць штат амбасады на 1 чалавека, цяпер ён складае 6 чалавек. Таму амбасада ЗША ня можа аказваць поўны спэктар візавых паслуг. Але нават калі будзе прынята рашэньне аб пашырэньні амбасады, вяртаньні амбасадара, сама працэдура даволі складаная і доўгая па часе, тлумачыць Скот Роланд:

«Калі вы сочыце за ўнутрыпалітычным жыцьцём ЗША, у прыватнасьці за тым, як адбываюцца прызначэньні ў Злучаных Штатах, то заўважыце, што гэта вельмі і вельмі няхуткі працэс. Нават калі амэрыканскі бок атрымлівае ў літаральным сэнсе заўтра прапанову аб прызначэньні, прысылцы амбасадара, то ў нас гэтая працэдура прызначэньня можа расьцягнуцца на год».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG