Афіша:
Саюз беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і абшчынаў запрашае на Дзень габрэйскай культуры «Восеньскія сьвяты» ў Менску. Спэцыяльны госьць з Ізраіля Орлі Гальдштэйн з традыцыйнымі габрэйскімі танцамі Рыкудзей-Ам. Месца правядзеньня — плошча Свабоды. Пачатак у 12:00.
У Мсьціславе пройдзе традыцыйнае сярэднявечнае сьвята «Рыцарскі фэст».
У кінатэатры «Перамога» ў Менску адбываецца Фэстываль італьянскага кіно.
Гэты дзень у гісторыі:
1493 — Хрыстафор Калюмб пачаў 2-е падарожжа да берагоў Амэрыкі.
1921 — у Празе пачалася Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя. Прысутнічалі 37 дэлегатаў ад арганізацый і партый Заходняй Беларусі ды шмат якіх краінаў Эўропы. Канфэрэнцыя пацьвердзіла, што адзіным заканадаўчым органам для Беларусі зьяўляецца Рада Беларускае Народнай Рэспублікі.
1956 — Пачатак эксплюатацыі першага Трансатлянтычнага тэлефоннага кабеля
1971 — адкрыўся мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць — герой»
У гэты дзень нарадзіліся:
1765 — (па старым стылі) Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, дыплямат, кампазытар.
1887 — Уільям Фолкнэр, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
1906 — Дзьмітры Шастаковіч, расейскі кампазытар.
1913 — Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт.
1938 — Вячаслаў Целеш, беларускі мастак, дзяяч беларускай дыяспары ў Латвіі.
1938 г. — Мечаслаў Грыб, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі.
1951 — Пэдра Альмадовар, гішпанскі кінэматаграфіст.
1962 — Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна».
У гэты дзень памерлі:
1919 — Канстацiн Валасовiч, беларускі вучоны-прыродазнавец. Знайшоў шкілет Ляхаўскага маманта, аднаго з першых, што сталі вядомыя навуцы. Імем Валасовіча названыя выспы ў архіпэлягу Паўночная Зямля, а таксама шэраг выкапнёвых жывёлаў ды расьлінаў.
1970 — Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменьнік.
1983 — Марыян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзяяч.
Цытата:
«Нічога ня страшна, пакуль той, каго ты любіш, яшчэ жывы»
Эрых Марыя Рэмарк