Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыеў: Абскарджваць вынікі выбараў у акрузе, дзе прызначана Канапацкая, ня будзем


Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч

Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч

Сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая была прызначаная, а выбары ў яе акрузе не адбыліся. Пра гэта заявіла кампанія «Гавары праўду» па выніках назіраньня за выбарамі ў 97-й Кастрычніцкай акрузе ў Менску.

Андрэй Дзьмітрыеў сказаў карэспандэнту Свабоды, што, нягледзячы на такую выснову, «Гавары праўду» ня будзе абскарджваць вынікі выбараў па гэтай акрузе.

Адразу пасьля выбараў Тацяна Караткевіч ужо казала: „Аня, вазьмі мандат“

«Па гэтай акрузе ў нас было татальнае назіраньне. Таму па гэтай акрузе мы дакладна можам сказаць, у нас ёсьць усе падставы сказаць, што там выбары былі несумленныя і непразрыстыя, не адпавядалі ўсім стандартам.

Але пры гэтым мы не падаём скаргу. Лічым, што палітычнае рашэньне, якое было прынята — прапусьціць Ганну Канапацкую ў парлямэнт — правільнае, і ім трэба скарыстацца. Гэта наша ідэя, каб альтэрнатыва зьявілася ў парлямэнце, мы над гэтым шмат працавалі. Мы лічым гэта таксама нашай перамогай. І адразу пасьля выбараў Тацяна Караткевіч ужо казала: „Аня, вазьмі мандат“. Гэта палітычнае рашэньне кіраўніцтва краіны, каб Ганна была ў парлямэнце. Але ўсё роўна лічым, што трэба ім скарыстацца дзеля мірных пераменаў у Беларусі». На пытаньне, ці прызнае «Гавары праўду» выбары ў цэлым, Андрэй Дзьмітрыеў сказаў:

«Мы згодныя з ацэнкай кааліцыі „Права выбару“. Мы самі назіралі па пяці акругах. Там таксама тая самая карціна. Цяпер мы паглядзім, што скажа АБСЭ».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG