Выступаючы перад вернікамі ў Ватыкане, Францішак выказаў шкадаваньне з нагоды гібелі цывільных асобаў, у тым ліку і дзяцей. У суботу СМІ паведамілі пра расстрэл амаль трохсот чалавек ісламістамі. Сярод забітых былі непаўналетнія.
Апэрацыя для аднаўленьня кантролю над Мосулам афіцыйна пачалася 17 кастрычніка. Горад штурмуюць ірацкія вайскоўцы, шыіцкае паспалітае рушэньне і аддзелы ірацкіх курдаў. Падтрымку з паветра ім надае міжнародная кааліцыя на чале са Злучанымі Штатамі.