Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню ў Менску — Дзень беларускай каляднай віншаванкі


Увага

Дзень віншаванкі, які быў заплянаваны на 18 гадзінаў 22 сьнежня ў Менскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна, пераносіцца на іншы дзень.

А пакуль арганізатары вырашылі распачаць бестэрміновую акцыю «Віншуем па-беларуску!». У ёй могуць узяць удзел усе жадаючыя, зрабіўшы сваю відэавіншаванку!

«Зьмены адбыліся па незалежных ад нас абставінах. Калі будзе прызначаны дакладны час правядзеньня мерапрыемства, мы дадаткова паведамім праз сродкі масавай інфармацыі і сацыяльныя сеткі», — паведамілі Свабодзе арганізатары.

Дзень каляднай віншаванкі рыхтавала культурніцкая пляцоўка «Беларуская прастора».

Культурніцкая пляцоўка «Беларуская прастора» запрашае на Дзень каляднай віншаванкі. Мерапрыемства, якое адбудзецца 22 сьнежня з 18-й да 21-й гадзіны ў Менскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, будзе праходзіць пад дэвізам «Віншуем па-беларуску!»

Беларусаў з Калядамі вочна і завочна павіншуюць Лявон Вольскі, Павал Аракелян, Зьміцер Вайцюшкевіч, Генадзь Аўсяньнікаў, Андрэй Хадановіч, Зьміцер Бартосік, Серж Мінскевіч, Валярына Кустава, Леанід Дранько-Майсюк, Алена Масла, Юры Жыгамонт, Ларыса Мятлеўская, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Алесь Пашкевіч, гурт GUDA і Школа традыцыйнага мастацтва.

Вас чакае магчымасьць павіншаваць сяброў, блізкіх і далёкіх сваякоў адмысловай відэа-віншаванкай, якую можна будзе бясплатна запісаць проста падчас мерапрыемства, а таксама калядны кірмаш з падарункамі, частаваньнем смачнай «Каляднай гарбатай» ды іншымі цікавінкамі!

Прыходзьце самі, бярыце сяброў і сябровак, прыводзьце з сабою дзетак — для іх будуць вясёлыя конкурсы, віктарыны і, натуральна, прызы.

Пропускам на Першы дзень беларускай каляднай віншаванкі будзе пазытыўны настрой і жаданьне дзяліцца ім зь іншымі.

XS
SM
MD
LG