Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, панядзелак 29 жніўня 2016: 320 гадоў з дня адмены афіцыйнага статусу старабеларускай мовы ў ВКЛ


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Менску прадставяць вынікі новых дасьледаваньняў, прысьвечаных сучаснасьці і будучыні электроннага ўраду ў Беларусі. Экспэрт SYMPA/BIPART Андрэй Сушко прадставіць дасьледаваньне таго, якім чынам грамадзяне ў Беларусі могуць атрымліваць дзяржаўныя паслугі, не выходзячы з дому.

А 18.00 у Літаратурным музэі Петруся Броўкі адкрыецца пэрсанальная выстава дэвіянтнага мастака Канстанціна Ладошкіна. Выстава адбудзецца ў межах культурнага інтэграцыйнага праекту «Адкрыты жнівень».

Свабоднае піяніна ў Нацыянальным гістарычным музэі. Кожны ахвочы можа прыйсьці і выканаць свае любімыя музычныя творы на «вольным піяніна» у адной з заляў музэю. Месца правядзеньня — вул. К. Маркса 12. Час правядзеньня з 16:00 да 19:00.

У гісторыі:

1289 — заснаваная інквізыцыя.

1696 — Пастановай канфэдэрацыйнага сойму мовай дзяржаўнага справаводзтва ў ВКЛ замест старабеларускай зацьверджаныя польская і лацінская.

1991 — Вярхоўны Савет Азэрбайджану прыняў дэклярацыю «Аб узнаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці Азэрбайджанскай Рэспублікі».

1992 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах.

2008 — Грузія разарвала дыпляматычныя адносіны з Расеяй.

У гэты дзень нарадзіліся:

1756 — Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1890 — Вiльгельм Кнорын, савецкі грамадзка-палітычны дзяяч, першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі (1927-1928).

1915 — Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка.

1936 — Джон МакКейн, сэнатар ЗША ад штату Арызона. Неаднаразова выказваўся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі

У гэты дзень памерлі:

1721 — Міхал Антоні Радзівіл, палітык ВКЛ, лідскі стараста.

2014 — Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак-графік, пэдагог.

Цытата

Я паглядзеў у вочы Пуціну і ўбачыў там тры літары — КГБ.

Джон МакКейн

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG