Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пензе адкрыўся першы ў Расеі «Сталінскі цэнтар»


Прысьвечаны Сталіну мітынг у Санкт-Пецярбургу 20 сьнежня.
Прысьвечаны Сталіну мітынг у Санкт-Пецярбургу 20 сьнежня.

Першы сакратар Пензенскай абкама КПРФ: «мэта стварэньня цэнтра — папулярызацыя і актуалізацыя тых практык, якія ўжываліся ў сталінскія часы і якія актуальныя і цяпер».

У расейскай Пензе сёньня мясцовыя камуністы у дзень нараджэньня Іосіфа Сталіна адкрылі навукова-гістарычны і культурны «Сталінскі цэнтар». Як паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Паволжа» першы сакратар абкама КПРФ Георгій Камнеў, гэта першы ў Расеі «Сталінскі цэнтар». Паводле яго слоў, «мэта стварэньня цэнтра — папулярызацыя і актуалізацыя тых практык, якія ўжываліся ў сталінскія часы і якія актуальныя і цяпер». Камнеў таксама паведаміў, што да адкрыцьця «Сталінскага цэнтра» была падрыхтаваная фотавыстава, а таксама ўстаноўленыя два агітацыйных куба, прысьвечаных дзейнасьці Сталіна.

У верасьні ў цэнтры Пензы мясцовае аддзяленьне КПРФ ўсталявала бюст Сталіна. Супраць ўстаноўкі помніка выступіў лідэр партыя «Яблык», а таксама жыхары гораду, якія сабралі каля 600 подпісаў супраць пераносу манумэнта ў цэнтры Пензы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG