Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Dzieciuki выдалі «Рэха»: ад Вітаўта да Bella Ciao


Давыд Гарадзенскі, Вітаўт Вялікі, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Тадэвуш Касьцюшка і італьянскія партызаны сустрэліся на плытцы гарадзенскіх фольк-панкаў.

Гарадзенскія фольк-панкі Dzieciuki выдалі другі альбом «Рэха» і выклалі яго для вольнага праслухоўваньня на Tuzin.fm.

«Рэха» запісанае на менскай студыі «Эвэрэст» і адрозьніваецца ад папярэдняга альбому больш шчыльным гучаньнем, радзейшай дудой і часьцейшым акардыёнам, а таксама афрыканскім этнаінструмэнтам банджа. Але ад стылістыкі «Дзецюкоў», як і абяцаў іх мэнэджэр напярэдадні выданьня, не адыходзілі.

​Песьні ў альбоме — спрэс на гістарычную тэматыку, ад часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай да Беларускай Народнай Рэспублікі і чорных старонак гісторыі БССР. Адна з песень — беларускі пераклад песьні італьянскіх партызанаў «Bella ciao». У бонус-трэку “Чорны хлеб і гарбата” ўзяў удзел сьпявак Аляксандар Памідораў.​

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

Альбом будзе прадстаўлены нажывую ў суботу, 12 сакавіка ў Беластоку на супольным з Brutto канцэрце, таксама прагучыць 18 сакавіка ў Гомелі, 26 сакавіка ў Віцебску. Затым гурт выправіцца ў тур па Польшчы і Ўкраіне. Прэзэнтацыя ў Менску плянуецца ў сярэдзіне траўня, але яе правядзеньне пакуль пад пытаньнем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG