Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе Статкевіч, застаецца невядомым


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Цягам дня вызначыць месцазнаходжаньне Мікалая Статкевіча не ўдалося.

«Ніводнага сыгналу, ніхто нічога ня бачыў, ніхто нідзе не зьвяртаецца», — сказала Марына Адамовіч карэспандэнту Свабоды.

Заўтра раніцай жонка палітыка зьбіраецца зноў зьвярнуцца ў КДБ і МУС, «каб у іх ужо не было адмазак, што ў іх непрацоўныя дні і гэтак далей».

«Мы зьвярталіся да адвакатаў, яны палічылі, што гэта трэба рабіць заўтра. Спачатку мы пойдзем туды, дзе мы думаем, што ён можа знаходзіцца. Хоць нібыта яны журналістам абвяргалі, але я вельмі спадзяюся, што гэта ўсё звычайная завядзёнка», — сказала Марына Адамовіч.

Яна таксама паведаміла, што накіравала зварот у бюро па рэгістрацыі няшчасных выпадкаў.

Марына Адамовіч сказала, што ад раніцы чацьвярга ня мае пра Міколу ніякай інфармацыі.

Сёньня прадстаўнік Камітэту дзяржбясьпекі Дзьмітры Пабяржын сказаў Свабодзе, што КДБ ня мае ніякіх зьвестак пра тое, дзе цяпер можа быць Статкевіч.

У сацыяльных сетках распаўсюджваюцца пасты з пытаньнем «Дзе Мікалай Статкевіч?»

Адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу паэт Уладзімер Някляеў у адмысловай заяве запатрабаваў неадкладна вызваліць Мікалая Статкевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG