Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жыве Беларусь!», — Дзярждэпартамэнт ЗША павіншаваў «Вясну» зь юбілеем


Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША павіншаваў Праваабарончы цэнтар «Вясна» з 20-годзьдзем з дня заснаваньня.

«Цягам двух дзесяцігодзьдзяў адданыя сваёй справе супрацоўнікі і валянтэры „Вясны“ нястомна і бясстрашна працуюць дзеля дапамогі ахвярам палітычнага перасьледу, дзеля вывучэньня і маніторынгу сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама дзеля лепшай абазнанасьці з дэмакратычнымі стандартамі і практыкамі ў краіне. Ваша штодзённая барацьба служыць прыкладам таго, што значыць самааддана працаваць у імя сваіх суграмадзянаў, каб садзейнiчаць павазе да іхніх усеагульных правоў і асноўных свабодаў. Сапраўды натхняе тое, што вы працягваеце гэтую працу дзень пры дні цягам апошніх дваццаці гадоў», — гаворыцца ў віншаваньні.

У дзярждэпартамэнце адзначаюць, што ЗША падтрымліваюць «бачаньне моцнай, квітнеючай і дэмакратычнай Беларусі». І менавіта такія незалежныя арганізацыі, як «Вясна», адыгрываюць важную ролю ў рэалізацыі гэтых памкненьняў.

«Мы высока цэнім значныя намаганьні „Вясны“ і жадаем вам усялякіх посьпехаў дзеля пабудовы будучыні, якой народ Беларусі сапраўды варты. Жыве Беларусь!», — гаворыцца ў віншаваньні Дзярждэпартамэнта.

XS
SM
MD
LG