Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарадзіўся 11 чэрвеня 1983 году ў Менску. Хрысьціянін. Жанаты. Трое дзяцей. Адукацыя вышэйшая (эканаміст).

Быў адным з каардынатараў кампаніі ў абарону права на свабоду сумленьня (сакавік 2007 — травень 2008 году). У ходзе кампаніі больш за 50 тысяч чалавек падпісаліся за зьмены ў закон «Аб свабодзе сумленьня», які парушае правы хрысьціянаў Беларусі.

Быў адным з каардынатараў кампаніі «Народны кантроль», якая праводзіцца БХД.

Кандыдат у мясцовыя саветы дэпутатаў у 2007 і 2010 гг., кандыдат у дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах у 2008 годзе і кіраўнік штабу кампаніі «Байкот» на парлямэнцкіх выбарах 2012 году. Намесьнік кіраўніка штабу Віталя Рымашэўскага на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году.

Адказны сакратар аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Адзін з кіраўнікоў кампаніі назіраньня «Права выбару — 2015».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG