Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня — шэсьце й мітынг у Лошыцы


Дзяды ў Лошыцкім яры. 6 лістапада 2011 году

Дзяды ў Лошыцкім яры. 6 лістапада 2011 году

КХП-БНФ праводзіць шэсьце і мітынг у Менску на месцы расстрэлаў у Лошыцы. Радыё Свабода будзе весьці жывы рэпартаж з акцыі.

4 лістапада адбудзецца Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ праводзіць шэсьце і мітынг у Менску на месцы расстрэлаў у Лошыцы.

12.00 — збор удзельнікаў каля Палаца культуры Камвольнага камбіната (вул. Маякоўскага, 129).

12.30 — пачатак мэмарыяльнага шэсьця.

13.00 — мэмарыяльны мітынг каля Крыжа ў Лошыцы. Актывісты КХП БНФ запрашаюць усіх далучыцца да жалобнага шэсьця і мітынгу. Улады дазволілі акцыю.

Фота, відэа, апэратыўныя паведамленьні — пазьней на сайце «Свабоды».





Лошыцкі яр — урочышча, дзе органы НКУС у 1937—1941 гадах праводзілі масавыя расстрэлы. Колькасьць ахвяраў застаецца невядомай.

У 1988 годзе яр засыпалі, а на яго месцы збудавалі гаражны каапэратыў.

Дзяды-2012. Шэсьце ў Курапаты

XS
SM
MD
LG