Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыскусія па Ўкраіне на саміце ЭЗ


Дэвід Кэмэран і Пятро Парашэнка гутараць перад самітам Эўразьвязу

Дэвід Кэмэран і Пятро Парашэнка гутараць перад самітам Эўразьвязу

На саміце Эўразьвязу ў Брусэлі адбылася дыскусія наконт вынікаў менскага саміту.

Міністар замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што менскія пагадненьні — гэта не ўсеабдымнае рашэньне і не прарыў. «Для некага гэта будзе недастатковым, мы хацелі большага» — сказаў ён.

Брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмэран вітаў менскія пагадненьні, але сказаў, што санкцыі ЭЗ супраць Расеі павінны заставацца ў сіле, пакуль не адбудзецца рэальных зьменаў.

«Калі гэта сапраўднае спыненьню агню, то гэта можна было б вітаць, але што важнейшае за ўсё — гэта рэальныя дзеяньні» — дадаў ён.

Кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер заявіў, што «гэта ня час для санкцый».

Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Фэдэрыка Магерыні сказала, што замест новых санкцый яна хацела б убачыць «пазытыўныя спосабы, пры дапамозе якіх ЭЗ можа зрабіць свой унёсак» у мірны працэс.

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

XS
SM
MD
LG