Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лукашэнка — вельмі цёплы чалавек». Кіраўнік Сэнату Польшчы распавёў пра візыт у Беларусь


Кіраўнік Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі вярнуўся ў Варшаву з трохдзённай паездкі ў Беларусь.

У аўторак ранкам ён быў госьцем радыёстанцыі Radio Zet, дзе распавёў пра свае ўражаньні ад Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі.

Гэта быў мой самы складаны замежны візыт, але вельмі важны. Важны для Польшчы, для Беларусі і для павароту Беларусі ў эўрапейскім напрамку — сказаў Карчэўскі.

На пытаньне журналіста, якое ўражаньне на Карчэўскага зрабіў Лукашэнка як чалавек, галава польскага Сэнату адказаў:

Размова была добрая і сардэчная. Мы гаварылі больш, чым плянавалі, больш за гадзіну. У мяне склалася ўражаньне, што Лукашэнка — гэта палітык, для якога Беларусь вельмі важная. Для яго важна, каб Беларусь разьвівалася. І няўзброеным вокам відаць, што Беларусь зьмяняецца. Я быў там 11 гадоў таму і за гэты час адбыліся вялікія зьмены.

Аўтар папулярнай радыёперадачы «Gość Radia Zet» Конрад Пясэцкі некалькі разоў дамагаўся ад палітыка прыватнай ацэнкі Лукашэнкі і прасіў пацьвердзіць альбо зьняпраўдзіць, што гэта «чалавек нізкага інтэлекту, спэцэфічны, асаблівы ў міжчалавечых адносінах»

Спадар Лукашэнка клапоціцца пра інтарэс Беларусі, гэта бачна. І бачна, што гэта цёплы чалавек. Менавіта так я магу назваць сустрэчу ў велізарным палацы, манумэнатальным будынку, які цісьне на чалавека сваім цяжарам. Але сустрэча была цёплай.

«Цёплы як дыктатар?» — іранізаваў журналіст і працягнуў: — Ці сказалі вы яму наўпрост, што Польшча думае пра беларускія стандарты павагі да правоў чалавека?

— Не. Агулам я размаўляў на гэтую тэму, але ня зь ім. Я вельмі задаволены візытам і лічу, што яна прынясе плён, — адказаў кіраўнік Сэнату Польшчы.

У Менску Станіслаў Карчэўскі сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, старшынямі Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Міхаілам Мясьніковічам і Ўладзімерам Андрэйчанкам, а таксама прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG