Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будаўнік на БелАЭС не загінуў, але траўмаваны. Працуюць сьледчыя


Зьвесткі пра чарговае здарэньне на БелАЭС пацьвердзіліся ня цалкам: здарэньне сапраўды было, але чалавек у ім выжыў.

Як расказаў БелаПАН прадстаўнік Сьледчага камітэту Гарадзенскай вобласьці Сяргей Шаршаневіч, 2 сьнежня будаўнік спатыкнуўся на лесьвіцы, што вяла ў падвал, у выніку чаго атрымаў пералом косьці сьцягна. Ягонаму жыцьцю нішто не пагражае, сьледчыя вядуць праверку.

Раней на будаўніцтве БелАЭС было афіцыйна прызнана 10 няшчасных выпадкаў, тры зь іх скончыліся сьмерцю. Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк назваў гэтыя лічбы «прымальнымі».

Увядзеньне ў эксплюатацыю першага энэргаблёку Беларускай АЭС адкладзенае да 2019 году, кошт будоўлі можа вырасьці на 780 мільёнаў даляраў. Кваліфікаваныя кадры ўцякаюць зь БелАЭС з прычыны нізкіх заробкаў. Пашкоджаны на будоўлі корпус рэактара «Росатом» можа выкарыстаць на іншай АЭС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG