Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: "Пагроза расейскай агрэсіі магчымая з розных напрамкаў"


Віктар Мужэнка
Віктар Мужэнка

Пагроза маштабнай расейскай агрэсіі паступае ня толькі з усходу Ўкраіны, але і з поўначы, паўднёвага захаду і часова акупаванага Крыму, дзе Расея засяродзіла значныя наступальныя магчымасьці.

Пра гэта агенцтву «Укрінфарм» заявіў начальнік Генштаба Ўзброеных сілаў Украіны Віктар Мужэнка.

Паводле яго слоў, у Генштабе рэальна ацэньваюць пагрозы ваеннага характару і пралічваюць магчымыя сцэнары разьвіцьця падзей у выпадку маштабнай расейскай агрэсіі.

«Гэтыя сцэнары адпрацоўваюцца падчас вучэньняў, мы вучымся мабільнай і гнуткай абароне, канцэнтруем намаганьні на найбольш пагражальных накірунках», — дадаў начальнік Генштаба ВСУ.

Мужэнка адзначыў, што ў цяперашні час баявы патэнцыял украінскай арміі значна вышэйшы, чым да пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе, войскі навучаны і валодаюць сучаснай зброяй і сувязьзю, а вайскоўцы атрымалі рэальны вопыт баявых дзеяньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG