Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два самыя буйныя прадпрыемствы Жлобіна засталіся без ідэолягаў


Беларускі мэталюргічны завод у Жлобіне пазбыўся свайго галоўнага ідэоляга — намесьніка генэральнага дырэктара па пэрсанале і ідэалягічнай працы Эдуарда Апанасюка.

На прадпрыемстве пацьвердзілі: «Апанасюка няма, звольніўся — тыдні тры таму ці нават чатыры».

Нейкіх іншых зьвестак пра раптоўнае звальненьне ідэалягічнага начальніка на мэталюргічным заводзе не падаюць.

Беларускі мэталюргічны завод па выніках 2014 году стаў найбольш стратным прадпрыемствам на Гомельшчыне — агульная сума стратаў гіганта дасягнула 648 мільярдаў беларускіх рублёў.

Сьледам за сынам такую ж пасаду галоўнага ідэоляга на Жлобінскім мясакамбінаце пакінула ягоная маці — Вольга Апанасюк. На прадпрыемстве факт звальненьня таксама пацьвярджаюць, не называючы прычын.

Бацька звольненага начальніка Леанід Апанасюк некалькі гадоў ачольваў Жлобінскі райвыканкам, а ў 2012 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Жлобінскай акрузе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG