Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 гады турмы за «твіты» супраць кіраўніка дзяржавы


Емір Кувэйту шэйх Сабах аль-Ахмад аль-Джабер ас-Сабах
Емір Кувэйту шэйх Сабах аль-Ахмад аль-Джабер ас-Сабах

Суд у Кувэйце прысудзіў ў нядзелю да двух гадоў пазбаўленьня волі апазыцыйнага актывіста Рашыда аль-Энэзі за публікацыі ў твітэры, якія прызналі абразьлівымі для эміра гэтай нафтавай манархіі ў Пэрсыдзкім заліве.

26-гадовага актывіста ўзялі пад варту ў зале суда і адразу даставілі ў турму.

Рашыд аль-Энэзі стаў першым асуджаным з больш чым 200 апазыцыйных актывістаў, блогераў і былых дэпутатаў парлямэнту, якія чакаюць судоў пасьля таго, як улады Кувэйту пачалі наступ на апазыцыю напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў мінулым месяцы. Сярод абвінавачаньняў, якія ім прад’яўляюць, ёсць і абраза эміра. Крытыкаваць кувэйцкага манарха забараняе канстытуцыя гэтага эмірату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG