Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТР разьвярнуўся пасярод трасы пад Івацэвічамі, сутыкнуўся з палякамі на «Рэно»


Каля 21:40 вечара 10 кастрычніка на 166-м кілямэтры трасы Берасьце — Менск адбылося сутыкненьне мікрааўтобуса «Рэно» і баявой машыны БАЗ-5937.

Сьледчы камітэт прызначыў праверку, афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Марына Дранькова расказала падрабязнасьці БелаПАН.

Два пасажыры «Рэно» — грамадзяне Польшчы — дастаўленыя ў Івацэвіцкую цэнтральную раённую лякарню зь цялеснымі пашкоджаньнямі, кіроўца — таксама грамадзянін Польшчы — не пацярпеў. Пагрозаў жыцьцю няма. Не пацярпеў і экіпаж баявой машыны.

Паводле папярэдніх зьвестак, баявая машына рабіла манэўр развароту, выехаўшы на паласу сустрэчнага руху праз падзяляльную паласу. Паводле зьвестак Tut.by, баявая машына рухалася ў складзе калёны, але адстала, і кіроўца мусіў дабірацца да месца прызначэньня самастойна.

Сьледчыя апыталі кіроўцу «Рэно» і экіпаж баявой машыны, прызначылі аўтатэхнічную, транспартна-трасалягічную і судова-мэдычную экспэртызы. Калі вызначыцца ступень цяжкасьці цялесных пашкоджаньняў, будуць вырашаць, ці заводзіць крымінальную справу.

XS
SM
MD
LG