Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: беларускі бесьпілётнік не парушаў паветранай прасторы Літвы 


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Беларускі МЗС адрэагаваў на заяву літоўскага боку пра тое, што Беларусь парушыла паветраную прастору Літвы. 12 жніўня Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла ноту пратэсту беларускаму боку з прычыны парушэньня дзяржаўнай мяжы паветраным суднам неўстаноўленага тыпу.

Дзьмітры Мірончык, архіўнае фота

Дзьмітры Мірончык, архіўнае фота

Начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык патлумачыў, што ў названы літоўскім бокам час у згаданым раёне квадракоптэр «Фантом 3» рабіў аэраздымкі для фільма-прэзэнтацыі абноўленага памежнага пераходу «Прывалка». Такую інфармацыю прадставіў дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

«Пры гэтым беларускім бесьпілётным лятальным апаратам не было дапушчана парушэньняў паветранай прасторы Літвы. Пра гэта адназначна сьведчыць як відэазапіс, так і аўтаматычна захаваныя апаратам GPS-логі палёту, якія мы гатовыя прадставіць літоўскім калегам», — заявіў Мірончык.

Ён адзначыў, што ўсе неабходныя тлумачэньні літоўскі бок цалкам мог атрымаць праз адмыслова створаны мэханізм памежных упаўнаважаных дзьвюх краін:

«Вывад пытаньня на ўзровень зьнешнепалітычных ведамстваў толькі зацягвае працэдуру атрыманьня інфармацыі і дае падставу для неабгрунтаваных спэкуляцыяў на адчувальную тэму бясьпекі межаў і паветранай прасторы».

XS
SM
MD
LG