Афіша
Менск. Абвяшчэньне судовага рашэньня ў справе аб гібелі ў СІЗА Ігара Пцічкіна. Суд Маскоўскага раёну (Праўды, 27), пачатак а 15-й.
Менск. Абвяшчэньне судовага рашэньня па адміністрацыйнай справе дацэнта БДУ Дзьмітрыя Гомана, які зрабіў заўвагу супрацоўнікам ДАІ. Суд Савецкага раёну (Лагойскі тракт, 3). Пачатак а 17:00
Менск. VI Фэстываль новага беларускага кіно Bulbamovie. Арт-кінатэатар (пр. Дзяржынскага, 104) Пачатак а 19:00
Менск. Прэзэнтацыя фундамэнтальнага двухтамовага выданьня «Полацкія граматы XIII — пачатку XVI стагодзьдзя». ЦНБ НАНБ (вул. Сурганава, 15) Пачатак а 14:30
Менск. Лекцыя пэдагога і арт-тэрапэўта з Ізраіля Алены Макаравай «Мастацтва як шлях да дзіцяці». Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Пачатак у 19:00
Менск. Выстава дызайну, рэклямы, паліграфіі «Мятны леў». Палац спорту (пр. Пераможцаў, 4)
Менск. Тыдзень нямецкага кіно. «Заліковы выкладчык». 2013. Кінатэатар «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20). Пачатак а 19:00
Менск. Адкрыцьцё выставы мастакоў-татуіроўшчыкаў — «ФЛЭШБЭК». Выставачная прастора Этнацэнтру «РАГНА» (вул. Караля, дом 22 / вул. Сухая, дом 4), пачатак а 18-й.
У гісторыі
1805 — брытанскі флёт пад камандаваньнем віцэ-адмірала Гарацыё Нэльсана атрымаў перамогу над аб’яднанымі флётамі Францыі і Гішпаніі ў бітве пад Трафальгарам. У бітве загінуў сам Нэльсан, але перамога дала брытанцам абсалютнае панаваньне на моры на наступныя 100 гадоў.
1917 — выйшаў у сьвет першы нумар газэты «Беларуская Крыніца» — органу Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Выдавалася пераважна ў Вільні да 12 ліпеня 1940 году.
1935 — нацысцкая Нямеччына афіцыйна выйшла са складу Лігі Нацыяў.
1943 — было ліквідавана Менскае габрэйскае гета, якое праіснавала ад 20 ліпеня 1941 году. З больш чым 100 тысяч яго насельнікаў каля 80 тысяч былі за гэты час забітыя.
1944 — адбылася першая атака японскіх камікадзэ на аўстралійскі крэйсэр каля ўзьбярэжжа Філіпінскіх астравоў.
1945 — жанчыны ў Францыі ўпершыню пайшлі галасаваць.
1995 — падпісаньнем мірнага пагадненьня ў амэрыканскім горадзе Дэйтан завяршылася вайна ў Босьніі-Герцагавіне
У гэты дзень нарадзіліся:
1833 — Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік і інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі.
1877 — Якаў Афанасьеў, беларускі навуковец-землязнаўца, акадэмік. Пад яго кіраўніцтвам складзеная першая мапа зямель Беларусі.
1914 — Казімер Сьвёнтак, кардынал, мітрапаліт Менска-Магілёўскі
1878 — Уладзімер Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ. Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сэрбіі, Баўгарыі, Расеі XVI-XX стагодзьдзяў. Апублікаваў каля 150 працаў па гісторыі, гістарыяграфіі, археалёгіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі.
1929 — Урсула Ле Гуін, амэрыканская пісьменьніца.
1958 — Максім Клімковіч, беларускі пісьменьнік і драматург.
У гэты дзень памерлі:
1931 — Артур Шніцлер, аўстрыйскі пісьменьнік.
1969 — Джэк Кэруак, амэрыканскі пісьменьнік .
1984 — Франсуа Труфо, францускі кінарэжысэр .
Цытата:
Я б не пакідаў нічога чалавеку дзеяньня, бо гэта можа спакусіць яго кінуць працу; зь іншага боку, я б хацеў дапамагчы летуценьнікам, бо ім цяжка даводзіцца ў жыцьці.
Альфрэд Нобэль