Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не вышэй за 100 мэтраў і з прозьвішчам. Урад зацьвердзіў правілы для дронаў


Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў правілы выкарыстаньня авіямадэляў.

Адпаведная пастанова разьмешчаная на сайце Савету міністраў.

Згодна з дакумэнтам лётаць авіямадэлі могуць на вышыні, якая не перавышае 100 мэтраў ад узроўню зямлі. Абавязковай маркіроўцы падлягаюць авіямадэлі агульнай масай больш за 500 грамаў.

Пералік зонаў, забароненых для палётаў, вызначаецца Міністэрствам абароны па ўзгадненьні зь Міністэрствам транспарту і камунікацыяў. Таксама забараніць лётаць можа Служба бясьпекі прэзыдэнта.

Пад авіямадэльлю ў пастанове Савету міністраў разумеецца «лятальны апарат без чалавека на борце, кіраваньне палётам якога магчымае толькі пры ўмове візуальнага кантакту зь ім, а таксама некіраваны свабодна лятаючы апарат».

XS
SM
MD
LG