Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ апублікавала відэа з палоннымі расейскімі вайскоўцамі тэрміновай службы


Мапа сытуацыі на Данбасе

Мапа сытуацыі на Данбасе

Рада бясьпекі Ўкраіны апублікавала відэа, якое сьведчыць аб прысутнасьці расейскіх вайскоўцаў тэрміновай службы ў Данбасе.

Кіраўнік сьледчага ўпраўленьня СБУ Васіль Воўк прадэманстраваў відэазапіс, атрыманы ад байцоў батальёна «Данбас», якія падчас акружэньня ў Ілавайску летась у жніўні, захапілі ў палон групу расейскіх салдат тэрміновай службы. Паводле Ваўка, расейскія вайскоўцы прызналіся, што бралі ўдзел у баях каля Ілавайску.

Байцы «Данбаса» плянавалі выйсьці з акружэньня ў Ілавайску, абмяняўшы свой выхад на гэтых вайскоўцаў. Аднак падчас абмену трапілі ў закладнікі. Толькі нядаўна гэтых байцоў «Данбаса» вызвалілі, і яны змаглі перадаць гэты запіс у СБУ.

«На відэа — захоплены ўкраінскімі байцамі расейскі экіпаж танка. Расейскія вайскоўцы, двое танкістаў і двое дэсантнікаў, апавялі пра свой удзел у баях на баку самаабвешчаных „ДНР“ і „ЛНР“. Яны прызнаюцца, што служаць у Расеі: у 6-й асобнай танкавай брыгадзе Заходняй акругі вайсковай часткі 54096 і ў 31-й дэсантна-штурмавой брыгадзе вайсковай часткі 73612», — сказаў Васіль Воўк.

У канцы жніўня мінулага году некалькі падразьдзяленьняў украінскай арміі, якія наступалі на пазыцыі сэпаратыстаў каля Ілавайску, трапілі ў акружэньне. Вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціяс заявіў, што пад Ілавайскам загінулі каля 360 украінскіх вайскоўцаў, паведамляе UNN.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG