Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч ахвяравала 5 тысяч даляраў на музэй Алеся Адамовіча


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч пералічыла абяцаныя ёю 5 тысяч даляраў на стварэньне музэя Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Аб пералічэньні грошай БелаПАН паведаміла ініцыятарка збору сродкаў на стварэньне музэя — журналістка газэты «Звязда» Нэлі Зігуля. Таксама яна распавяла, што грошы пералічыла і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

Паводле слоў Зігулі, у найбліжэйшы час павінен прайсьці тэндэр на стварэньне праектна-каштарыснай дакумэнтацыі для рэстаўрацыі будынка ў вёсцы Глуша Бабруйскага раёну, дзе плянуецца стварыць музэй.

Як заяўляў на круглым стале прадстаўнік магілёўскага Цэнтру па рэстаўрацыі Марат Абдулін, на выраб праектна-каштарыснай дакумэнтацыі неабходна каля 12 тыс. рублёў. У цяперашні час, паводле сьцьвярджэньня Нэлі Зігулі, сабрана больш за 11,5 тыс. рублёў.

5 лістапада ў Магілёве падчас круглага стала было заяўлена, што Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч гатовая ахвяраваць на стварэньне музэю Алеся Адамовіча ў Глушы 5 тысяч даляраў.

«Алесь Адамовіч — беларускі Вацлаў Гавэл. Ягонае імя вартае ўвекавечваньня. Ідэю стварэньня музэю я падтрымліваю і буду ў гэтай справе ўдзельнічаць», — зазначыла тады Свабодзе Сьвятлана Алексіевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG