Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бясплатны «Добры ровар» запусьціцца ў Менску 17 чэрвеня


Велакаранавал у Менску. Ілюстрацыйнае фота

Велакаранавал у Менску. Ілюстрацыйнае фота

Бясплатны пракат ровараў (байк-кросінг) «Добры ровар» зноў запусьціцца ў Менску 17 чэрвеня. А 17-й гадзіне старт праекту будзе дадзены на вуліцы Смалячкова, 14а — там наноў распачнецца рэгістрацыя новых карыстальнікаў.

Як і раней, пракат бясплатны. Адзін з двух дзясяткаў ровараў можна будзе замовіць на 12 гадзін карыстаньня на тузіну стаянак у цэнтры горада, калі папярэдне зарэгістравацца на сайце dobrovar.by. Для рэгістрацыі трэба быць старэйшым за 18 год і прадставіць скан пашпарта. Зьмяніць абяцаюць адно: палепшыць саму якасьць пракату.

Адзін з кіраўнікоў праекту Кірыла Кудравец раней распавядаў Свабодзе, што летась пракат карыстаўся вялікім попытам: у сыстэме зарэгістраваліся 2500 чалавек, і на ровары быў сталы попыт. Праект прыцягнуў з паўсотні валянтэраў, а калі ровары зьнікалі, шукалі «вялікай талакой».

XS
SM
MD
LG