Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюджэт пражытковага мінімуму зьменшылі на рубель. Мінімальны спажывецкі бюджэт павялічылі на 2%


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі падвысіла мінімальныя спажывецкія бюджэты — сумы, якіх дастаткова, каб купляць прадукты і рэчы на базавыя патрэбы аднаго чалавека. Новыя лічбы актуальныя з 1 лістапада. Дзяржава іх выкарыстоўвае, каб ацэньваць зьмены ўзроўню жыцьця насельніцтва.

У сярэднім мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных катэгорыяў насельніцтва павялічыліся на 6 рублёў (каля 2%). У тым ліку:

— Для працаздольнага насельніцтва — на 7,82 р. да 374,62 р.

— Для маладой сямʼі з трох чалавек — на 5,24 р. да 317,48 р.

— Для маладой сямʼі з чатырох чалавек — на 7,89 р. да 293,32 р.

— Для пэнсіянэраў — на 6,52 р. да 294,82 р.

— Для студэнтаў — на 7,4 р. да 279,36 р.

— Для дзяцей да 3 гадоў — на 4,2 р. да 237,31 р.

— Для дзяцей 3–6 гадоў — на 0,49 р. да 308,39 р.

— Для дзяцей 6–18 гадоў — на 8,69 р. да 320,63 р.

Такія бюджэты будуць дзейнымі да 31 студзеня 2017 году.

Іншай пастановай былі прынятыя бюджэты пражытковага мінімуму. У сярэднім бюджэт пражытковага мінімуму зьменшыўся на 98 капеек. Ад названых сумаў залежаць выплаты семʼям зь дзецьмі, мінімальныя пэнсіі і надбаўкі да пэнсіяў. Сумы цяпер такія:

— У сярэднім на душу насельніцтва — мінус 0,98 р. да 173,42 р.

— Для працаздольнага насельніцтва — мінус 0,44 р. да 193,14 р.

— Для пэнсіянэраў — плюс 0,01 р. да 134,41 р.

— Для студэнтаў — мінус 0,74 р. да 169,72 р.

— Для дзяцей да 3 гадоў — мінус 0,31 р. да 111,99 р.

— Для дзяцей 3–6 гадоў — мінус 0,85 р. да 154,97 р.

— Для дзяцей 6–18 гадоў — мінус 0,5 р. да 191,00 р.

Пры гэтым калі бюджэт пражытковага мінімуму зьніжаецца, а не падвышаецца, то пераразьлік выплатаў не адбываецца, іх выплочваюць у ранейшых памерах.

Разам з тым ад 1 лістапада падвысяцца выплаты для догляду дзяцей да 3 год. Яны разьлічваюцца паводле сярэдняга заробку за квартал:

— На першае дзіця — на 7,87 р. да 260,26 р.

— На другое дзіця і наступных — на 9 р. да 297,44 р.

— На дзіця-інваліда — на 10,12 р. да 344,62 р.

* * *

Паводле Белстату, за верасень 2016 году сярэдні заробак у Беларусі склаў 732,9 рубля (380 даляраў). Пры гэтым за месяц сярэдні заробак упаў на 17,4 рубля. Цэны ж тымчасам растуць: за месяц павялічыліся на 0,67%, з пачатку году — на 8,32%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG