Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі бар «ДК» закрыецца 1 лістапада


У клюбе «ДК»
У клюбе «ДК»

Прычыны закрыцьця — не палітычныя і не эканамічныя.

Як паведамілі прадстаўнікі бару ў сацсетках, 1 лістапада «ДК» спыніць сваё існаваньне. Бар, які працаваў зь сярэдзіны 2014 году на 3 паверсе дому 4 па вуліцы Талбухіна ў Менску, правёў мноства кінапраглядаў, музычных і паэтычных вечарынаў, гульняў. Аднойчы з афішы імпрэзы ў бары «ДК» патрабавалі прыбраць голыя жаночыя грудзі.

Як распавялі Свабодзе ў бары, прычыны закрыцьця — не эканамічныя і не палітычныя. Падрабязнасьці абяцаюць пазьней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG