Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалок: У Беларусі грамадзтва знаходзіцца ў дзіўным стане, няма ні руху наперад, ні назад


8 кастрычніка ў сталіцы Чэхіі Празе адбудзецца выступ беларуска-ўкраінскага гурта BRUTTO з прэзэнтацыяй альбому «Родны край». Альбом складаецца зь песень на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.

«„Родны Край“ — гэта твой агарод, сад, гэта нейкае дрэва, гэта адрас прапіскі, або тое, што ты носіш у сваім сэрцы, сваёй душы. Я сябе адчуваю беларусам — распавядае Сяргей Міхалок, лідэр BRUTTO. — У Беларусі грамадзтва знаходзіцца наагул у дзіўным стане, яны ня хочуць нічога, існуе выразная апатыя, няма ні руху наперад, ні назад, і гэта — кансэрва».

Канцэрт адбудзецца ў клюбе Storm, пачатак а 20-й гадзіне. На канцэрце гурт выканае песьні з новага і папярэдняга альбомаў, а таксама гіты «Ляпіса Трубяцкога».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG