Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпардзьё прапанавалі міністра культуры, але ён адмовіўся (фота)


Жэрар Дэпардзьё дэманструе свой новы пашпарт

Жэрар Дэпардзьё дэманструе свой новы пашпарт

Францускі актор Жэрар Дэпардзьё, які на днях атрымаў грамадзянства Расіі, наведаў у нядзелю расейскую Рэспубліку Мардовію.

Паводле паведамленьняў расейскіх агенцтваў і прэсы, у Мардовіі яму жартам прапанавалі цяпер вакантную пасаду міністра культуры гэтай рэспублікі, але Дэпардзьё адмовіўся.

Генэральны дырэктар расейскага «Дзяржфільмафонду» Мікалай Барадачоў родам са сталіцы Мардовіі Саранска. Па яго запрашэньні актор і прыбыў туды. Барадачоў распавёў, што Жэрару Дэпардзьё нават зьбіраліся падарыць у Мардовіі кватэру або дом. Між іншага, яму падарылі сымбалічны «пашпарт Мардвінаў», Мардоўскую нацыянальны вышыванку і валёнкі.

Прэс-служба Крамля ужо паведамляла ў нядзелю, напярэдадні францускі актор наведаў Сочы, дзе прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін уручыў яму пашпарт расейскага грамадзяніна.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG