Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі Расею спыніць перасьлед крымскіх татараў


Сьцяг крымскіх татараў
Сьцяг крымскіх татараў

Злучаныя Штаты ня маюць намеру прызнаваць правамоцнасьць пастановы Вярхоўнага суду Расеі, які пацьвердзіў забарону, накладзеную ўладамі анэксаванага Расеяй Крыма на дзейнасьць мэджлісу крымскіх татараў «на тэрыторыі Расеі».

У Вашынтоне аспрэчваюць дадзенае Расеяй вызначэньне мэджлісу як «экстрэмісцкай» арганізацыі і асуджаюць забарону дзейнасьці мэджлісу. Пастанову Вярхоўнага суду Расеі ў Вашынгтоне называюць «асабліва трывожнай» на фоне «сыстэматычнага і несправядлівага» абыходжаньня расейскіх уладаў з крымскімі татарамі.

Карэнныя жыхары Крыма зазнаюць, як адзначаецца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, адвольныя арышты, выкраданьні, палітычна матываваны перасьлед, улады праводзяць паліцэйскія рэйды ў іх дамах і мячэцях. «Мы заклікаем Расею неадкладна спыніць падобныя недапушчальныя дзеяньні», гаворыцца ў заяве.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Марк Тонар паўтарыў неаднаразовыя заявы ЗША пра непрызнаньне Вашынгтонам расейскай анэксіі Крыма і заклікі да Расеі вярнуць паўвостраў Украіне. ЗША захаваюць дзеяньне сваіх санкцый адносна Расеі да вяртаньня Крыма Ўкраіне, адзначаецца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG