Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Давыдзька раіць кандыдатам у дэпутаты паспрабаваць сябе ў цырку


Генадзь Давыдзька, архіўнае фота

Генадзь Давыдзька, архіўнае фота

Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька мяркуе, што кандыдаты ў дэпутаты выкарыстоўваць эпатажныя выступы для ўласнага піяру.

Такое меркаваньне Давыдзька выказаў у тэлепраграме «Клюб рэдактараў» у эфіры каналу «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

«Шлем танкіста, процігаз і губка для мыцьця посуду, заклікі легалізаваць марыхуану, стварыць Маладэчанскую вобласьць... Праэпатаваў — і пра цябе гавораць. Чалавек у шлеме ці бронекамізэльцы выступіў — ён запомніўся. Але ці будуць за яго галасаваць?» — задаецца пытаньнем Давыдзька.

На сёлетніх парлямэнцкіх выбарах сапраўды шмат кандыдатаў выступілі з запамінальнымі заявамі. Генадзь Давыдзька назваў гэтыя выступы кляўнадай.

«І калі вы прыходзіце на тэлебачаньне выступаць у якасьці блазна, то вы, магчыма, памыліліся дзьвярыма. Паспрабуйце сябе на кастынгу ў цырку — гэта тым, хто хоча сябе так папіярыць».

Варта адзначыць, нават у дэмакратычным асяродзьдзі да эпатажных выступаў ставяцца неадназначна.

«Яны запомніліся, але трапілі пад жорсткую крытыку нават дэмакратычнага электарату ў сацыяльных сетках, — выказаў сваё меркаваньне палітоляг Валер Карбалевіч. — Але ня думаю, што гэтыя выступы неяк паўплываюць на рашэньні электарату».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG