Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянтэры раздалі чачэнскім уцекачам у Берасьці цёплыя рэчы і лекі


Чачэнскія дзеці на мяжы з Польшчай падчас раздачы рэчаў і лекаў валянтэрамі

Чачэнскія дзеці на мяжы з Польшчай падчас раздачы рэчаў і лекаў валянтэрамі

Праваабарончая ініцыятыва Human Constanta выказала падзяку ўсім, хто ўдзельнічаў у зборы гуманітарнай дапамогі для чачэнцаў, якія ўжо некалькі месяцаў жывуць у Берасьці і штодня спрабуюць атрымаць прытулак у Польшчы.

Як паведамляецца на старонцы Human Constanta у Facebook, за некалькі дзён было сабрана гэтулькі рэчаў, што яны ледзь зьмясьціліся ў прычэп, багажнік і на заднія сядзеньні машыны.

«У пятніцу мы раздалі сабраную дапамогу тым, хто жыве ў нястачы. Дзіцячыя рэчы, коўдры, падгузьнікі й лекі разабралі імгненна, яны па-ранейшаму патрэбныя. Некаторыя з вас разам з рэчамі прыносілі грошы — атрымалася 130 рублёў. Мы купілі на іх лекі і таксама раздалі тым, хто меў у іх патрэбу. Частка грошай яшчэ засталася, валянтэры таксама купяць на іх лекі і ў панядзелак прывязуць у Берасьце», — пішуць праваабаронцы.

Асобную падзяку праваабаронцы выказваюць прасторы ЦЭХ (менавіта там адбываўся збор гуманітарнай дапамогі), агенцтву Dzedzich (яны далі памяшканьне ў Берасьці), а таксама сетцы АЗС А-100 — яны бясплатна далі прычэп даставіць рэчы ў Берасьце.

XS
SM
MD
LG