Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагутарыў па тэлефоне з кіраўніцай Тайваню Цай Інвэнь. Гэта першы кантакт паміж Вашынгтонам і ўладамі выспы на афіцыйным узроўні за апошнія некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Кітай разглядае Тайвань як частку сваёй тэрыторыі і выступае супраць афіцыйных кантактаў паміж іншымі краінамі і кіраўніцтвам Тайваню. Кітайскае Міністэрства замежных спраў падало пратэст уладам Злучаных Штатаў.
У адміністрацыі дзейнага прэзыдэнта ЗША Барака Абамы даведаліся пра размову ўжо пасьля таго, як яна адбылася. Прэс-сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Нэд Прайс заявіў, што палітыка Вашынгтону ў дачыненьні да Кітаю засталася нязьменнай.
З 1979 года ў Злучаных Штатах дзейнічае закон аб стасунках з Тайванем. Ён дазваляе супрацоўніцтва ў сфэры эканомікі, але не прадугледжвае дыпляматычных адносін.