Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра зноў пераваліў за 20 тысяч беларускіх рублёў


У лютым даляр ЗША дарастаў у Беларусі да 22 тысяч, але паступова спаў да 19.

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель упаў адносна даляра і расейскага рубля, але вырас да эўра. Вынікі наступныя: даляр — 20007 рублёў, эўра — 22309 рублёў, расейскі рубель — 299,21 беларускіх рублёў.

У 2015 годзе беларускі рубель імкліва падаў, абясцэніўшыся амаль удвая. Падзеньне працягвалася да лютага 2016 года з пікам у 22069 беларускія рублі за даляр. Але затым беларускі рубель рос да траўня, дасягнуўшы 19214 рублёў за даляр. Але ад траўня беларуская валюта працягнула падаць.

Пры захаваньні сёньняшняга курсу да дэнамінацыі даляр будзе каштаваць роўна адну найвялікшую манэту — 2 рублі (BYN). У час дэнамінацыі адкінуцца чатыры нулі.

XS
SM
MD
LG