Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімір Пуцін ўвёў штрафы за адмову блякаваць забароненыя сайты


Прэзыдэнт Расеі ўвёў штрафы за адмову блякаваць забароненыя сайты. Закон, які ўступіць у сілу праз 30 дзён, Пуцін падпісаў сёньня. Цяпер правайдэра, які ня выканаў патрабаваньні, могуць аштрафаваць на 100 тысяч рублёў.

Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным сайце прававой інфармацыі.

Апошнім часам расейскія ўлады надаюць павышаную ўвагу кібэрбясьпецы. Міністар абароны Сяргей Шайгу сёньня распавёў, што ў Расеі існуюць «інфармацыйныя войскі». Яны будуць займацца контрпрапагандай і абаронай ад хакерскіх нападаў.

Праваабаронцы называюць расейскі інтэрнэт «несвабодным». Арганізацыя «Агора», напрыклад, за мінулы год зафіксавала больш за 100 тысяч выпадкаў абмежаваньня свабоды ў рунэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG