Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі выйшаў на волю палітвязень Ільдар Дадзін


Ільдар Дадзін вызвалены з калёніі
Ільдар Дадзін вызвалены з калёніі

Актывіст Ільдар Дадзін вызвалены з калёніі нумар пяць у Рубцоўску, Алтайскі край. Тэрмін адбыцьця пакараньня паводле прысуду, які ўступіў у законную сілу, але затым адменены Вярхоўным судом Расеі, заканчваецца 30 ліпеня 2017 года.

Крымінальны перасьлед Ільдара Дадзіна быў распачаты ў студзені 2015 года. Дадзін – першы ў Расеі асуджаны паводле артыкулу «неаднаразовае парушэньне вызначанага парадку арганізацыі альбо правядзеньня мітынгаў» – яго прысудзілі да трох гадоў калёніі агульнага рэжыму (потым тэрмін скарацілі да 2,5 гадоў). Amnesty International прызнала яго вязьнем сумленьня.

Падчас адбыцьця пакараньня Дадзін скардзіўся на жорсткія катаваньні ў калёніі.

10 лютага Канстытуцыйны суд Расеі, разгледзеўшы скаргу абароны Дадзіна, пастанавіў пераглядзець справу ў дачыненьні да апазыцыянэра і ўнесьці зьмены ў Крымінальны кодэкс. Сам артыкул пра неаднаразовыя парушэньні на мітынгах, па якім Ільдара Дадзіна асудзілі на два з паловаю гады калёніі, суд прызнаў законным, хаця і дадаў, што ён патрабуе зьменаў.

Раней жонка Ільдара Дазіна Анастасія Зотава ў інтэрвію Беларускай службе Радыё Свабода расказала, што Ільдар зьяўляецца прыхільнікам беларускай культуры і чытае ў арыгінале творы клясыкаў беларускай літаратуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG